• eng
  • Галоўная
  • Пра нас
  • Гісторыя

Вас вітае Вялікая ложа Беларусі муляраў старадаўніх вольных і прынятых

Незалежнае аб’яднаньне масонскіх ложаў Беларусі. Закладзена 25.05.2019 на Ўсходзе Менску ў поўнай адпаведнасьці з масонскім законам і традыцыямі пры братэрскім спрыяньні Вялікіх ложаў Літвы, Польшчы і Ўкраіны.


Дарагія сябры!

Шчыра вітаю вас на старонцы нашай супольнасьці.

Існуе ўяўленьне пра масонаў як пра нейкі сакрэтны рух, але насамрэч гэта ня так. Мы адкрытыя. Мы дзейнічаем у афіцыйным полі нашай краіны і маем толькі дзьве таямніцы:

1. ніхто з нас ня можа сказаць у прафанскім сьвеце, што наш брат — масон, калі толькі ён сам гэтага не захоча;

2. ніхто ня можа ўдзельнічаць у нашым рытуале, калі ён не масон.

Гэтыя таямніцы тлумачацца проста. Наша мэта — удасканаленьне сьвету праз удасканаленьне чалавека. А масонскі рытуал — генэратар братэрскае любові, які працуе ў цішыні і толькі ў ложах, адкуль мы, прасьветленыя, нясем гэтую любоў да іншых людзей у прафанскім (ад лац. pro fano — звонку храму) сьвеце.

Нашы ідэалы нязьменныя на працягу 300 гадоў, гэта: свабода, роўнасьць і братэрства. У сваіх працах мы імкнемся патлумачыць гэтыя зьявы рацыянальна і прадметна, каб зноў і зноў даказаць, што такім чынам супольнае жыцьцё людзей набывае свой найлепшы і найбольш сэнсоўны выгляд.

Умовы далучэньня да нас простыя, усё залежыць ад жаданьня чалавека і яго гатовасьці прайсьці рытуальная выпрабаваньні. Мы, у сваю чаргу, будзем радыя пашырэньню нашае супольнасьці дзеля дабра і посьпеху нашай любай краіны Беларусі.

Вялікі майстар Вялікай ложы Беларусі

Вольным Мулярам (Масонам) можа стаць кожны мужчына, старэйшы за 21 год, калі ён вольны, мае добрую рэпутацыю, імкнецца да самаўдасканаленьня і верыць у Бога.

Адрас для кантактаў: vlb@grandlodgebelarus.org

©